У ААН прынятая беларуская рэзалюцыя па паляпшэнні каардынацыі намаганняў у барацьбе з гандлем людзьмі. Гэта важны крок да ўмацавання глабальнага партнёрства супраць сучаснага рабства. Дакумент накіраваны на каардынацыю дзеянняў усіх партнёраў - урадаў і міжнародных арганізацый, грамадства, прыватнага сектара, СМІ па ліквідацыі гэтага ганебнага віду дзейнасці, падкрэслілі ў МЗС Беларусі. Суаўтарамі дакумента сталі амаль 60 краін. Дзяржавы - члены ААН таксама аднагалосна выказаліся ў падтрымку ініцыятывы Беларусі арганізаваць маштабную сустрэчу высокага ўзроўню для ацэнкі выканання міжнароднай супольнасцю глабальнага плана дзеянняў па барацьбе з гандлем людзьмі. Ён быў прыняты па ініцыятыве Беларусі ў 2010 годзе.