10.03.2016
У Мінску праходзіць міжнародная канферэнцыя, дзе ў цэнтры ўвагі тэма смяротнай кары. Форум арганізаваны Міністэрствам замежных спраў Беларусі і прадстаўніцтвам ААН у нашай краіне. У ім бяруць удзел дыпламаты і эксперты з Вялікабрытаніі, ЗША, Італіі, Іспаніі, Казахстана, Швейцарыі. Канстытуцыя Беларусі прадугледжвае часовае прымяненне смяротнай кары. Гэта выключная мера за самыя цяжкія злачынствы. На думку спецпрадстаўніка ЕС, неабходна зрабіць так, каб самым суровым пакараннем было пажыццёвае зняволенне. У МЗС адзначылі, што Беларусь заўсёды займала ўзважаную пазіцыю па пытанні смяротнай кары.
Падзяліцца:

Вверх