Алімпійскую форму Беларусі зараз можа купіць кожны ахвочы. Камплекты можна заказаць у Інтэрнэце. Калекцыя адзення нашай дэлегацыі на гульнях у Рыа створана літоўскай кампаніяй і пашытая на фабрыцы ў Лідзе. У экіпіроўцы скарыстаныя колеры, якія асацыююцца з дзяржаўнай сімволікай нашай краіны. Джэмпер, напрыклад, каштуе амаль 110 рублёў, а спартыўная куртка 220.