04.03.2016
У 2015 годзе Беларусь наведалі каля 300 000 турыстаў, пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Больш за ўсё арганізаваных турыстаў прыехала з Расіі. Сярод краін па-за СНД лідарамі па колькасці наведванняў Беларусі з"яўляліся Германія, Кітай, Італія, Латвія, Літва, Польшча, Францыя, Эстонія. Сярэдняя працягласць знаходжання замежных турыстаў у краіне ў 2015 годзе склала 5 дзён. У Белстаце адзначылі, што ў Беларусі працягвае развівацца ўнутраны турызм. Так, у 2015 годзе колькасць арганізаваных турыстаў унутры краіны склала больш за 91 000, а экскурсантаў - каля 745 000. Колькасць турыстаў, якія скарысталіся паслугамі аграэкатурызму, за мінулы год склала амаль 294 000, з іх 88% былі грамадзянамі Беларусі.
Падзяліцца:

Вверх