У Беларусі сёлета плануюць асвоіць выпуск каля 150-ці новых лекаў. Гэта паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Аб"ём вытворчасці павялічыцца не менш чым на 5%. Сярод новых лекаў будуць антыбіётыкі, супрацьзапаленчыя прэпараты, анальгетыкі, сродкі для анестэзіі, псіхатропныя рэчывы. Міністэрства аховы здароўя актыўна займаецца дыверсіфікацыяй экспарту. Асвойваюцца новыя рынкі, у тым ліку Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі.