13.01.2016
Цыклон "Даніела" саступіў па сіле вядомаму "Хаўеру", але месцамі прынёс больш клопату. У Віцебску і Сянно выпала месячная норма ападкаў. Для ўборкі снегу Міністэрства транспарту і камунікацый вывела больш за 800 адзінак тэхнікі. Зрасходавана больш за тысячу кубаметраў антыгалалёдных сумесяў.
Дагэтуль аварыйныя брыгады задзейнічаныя ў аднаўленчых работах. Каля 300 населеных пунктаў застаюцца абясточанымі. Задзейнічана спецыяльная тэхніка, у прыватнасці, электрастанцыі магутнасцю 100 кВт на базе аўтамабіляў "Урал". Яны могуць забяспечыць электраэнергіяй некалькі шматкватэрных жылых дамоў і аб"екты інфраструктуры.
Сіноптыкі тым часам паведамляюць пра чарговы цыклон, які прыйдзе ў суботу ў паўднёва-ўсходнія рэгіёны Беларусі.
Падзяліцца:

Вверх