25.01.2016
Генпракуратура: Закон аб барацьбе з карупцыяй будзе выконваць прафілактычную ролю і працаваць на папярэджанне.
Уступіў у сілу новы закон аб барацьбе з карупцыяй. Ён будзе выконваць, першым чынам, прафілактычную ролю і працаваць на папярэджанне, адзначылі ў Генеральнай пракуратуры. Сэнс новых нарматыўных палажэнняў - ліквідаваць прабелы ў нарматворчасці, якія б уплывалі і спрыялі здзяйсненню злачынстваў. Такіх, напрыклад, як крадзеж шляхам злоўжывання службовым палажэннем і хабарніцтва ва ўсіх яго формах, асабліва ў сферы дзяржкіравання і эканомікі.
Асобныя нормы змякчаюць дзеючае заканадаўства. Напрыклад, выключаецца адказнасць за малазначныя недакладнасці пры дэклараванні прыбыткаў і маёмасці. На думку экспертаў, гэта дазволіць пазбегнуць фармальнага падходу да прымянення мер спагнання.
Падзяліцца:

Вверх