13.09.2016
Новы эксперымент на беларускай мяжы. У пункце пропуску "Брузгі" ў кастрычніку плануецца ўвесці ў эксплуатацыю транспартна-лагістычны цэнтр. Яго асноўная задача - забеспячэнне мытнага афармлення грузаў пры ўездзе ў Беларусь. Праца цэнтраў дапаможа сур"ёзна спрасціць афармленне тавараў і скараціць час знаходжання на мяжы. Да канца года будаўніцтва падобнага транспартна-лагістычнага цэнтра пачнуць непадалёк ад пункта пропуску "Бераставіца" на беларуска-польскай мяжы. На літоўскім кірунку аналагічны цэнтр з"явіцца ў пункце пропуску "Каменны Лог".
Падзяліцца:

Вверх