04.12.2015
Новыя метады ў эстэтычнай хірургіі абмяркоўвалі сёння лоры, дэрматолагі, пластычныя і сківічна-тварныя хірургі. Згодна са статыстыкай, колькасць беларусаў, якія хочуць змяніць знешнасць з дапамогай пластыкі, расце. Штогод у нашай краіне праходзіць каля 5 тысяч такіх аперацый. Лідар эстэтычнай хірургіі - рынапластыка. Форму носа хоча змяніць кожны сёмы пацыент клінік. Пакуль сярод кліентаў беларускіх клінік эстэтычнай хірургіі больш іншаземцаў. Паводле слоў спецыялістаў, гэта звязана з высокім узроўнем медыцыны ў Беларусі і аптымальнымі суадносінамі цаны і якасці.
Падзяліцца:

Вверх