Навагрудак разлічвае сёлета атрымаць сертыфікат горада, дружалюбнага дзецям. Неўзабаве ў горадзе правядуць вялікае анкетаванне школьнікаў і іх бацькоў. Такім чынам даведаюцца пра ацэнку мясцовымі жыхарамі ўмоў пражывання для дзяцей у райцэнтры ў апошнія гады. Пасля гэтага будзе падрыхтаваны даклад і хадайніцтва аб прысваенні гораду звання.
Навагрудак далучыўся да глабальнай ініцыятывы ЮНІСЕФ "Горад, дружалюбны дзецям" у 2011 годзе. Яна дазваляе больш паслядоўна і прадуктыўна вырашаць гарадскія праблемы ў інтарэсах і з улікам меркавання школьнікаў і моладзі. Сёння ў рэалізацыі ініцыятывы ўдзельнічаюць Лондан, Парыж, Мюнхен, Масква, Вільнюс і шматлікія іншыя гарады.