24.12.2015
У Палацы Рэспублікі пройдзе вялікае навагодняе свята, якое стала ўжо традыцыйным. Гэта адна з галоўных падзей дабрачыннай кампаніі "Нашы дзеці", якая стартавала ў Беларусі 10 снежня. Дабрачынны марафон праходзіць у Беларусі больш як 20 гадоў і з кожным годам становіцца ўсё маштабнейшым. На сённяшні баль з"едуцца больш за 2 000 хлапчукоў і дзяўчынак з усёй краіны - пераможцы алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў, творчых конкурсаў, дзеці-сіроты, дзеці з асаблівасцямі ў развіцці. Па традыцыі ў дабрачынным свяце-акцыі прыме ўдзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Падзяліцца:

Вверх