Навагодні феерверк парадуе мінчан мноствам спецэфектаў. Ён адбудзецца 1 студзеня ў 1:30 на пляцоўцы ля сталічнага Палаца спорту. Арганізатары абяцаюць задзейнічаць усю наменклатуру піратэхнікі і сусветныя дасягненні ў гэтай галіне: водныя, надводныя і нават падводныя вырабы, калі дазволяць пагодныя ўмовы. Пускавыя пункты, а іх будзе 8, размесцяць на Востраве слёзаў. Пераважаць будуць залпы ў нацыянальных колерах - чырвоным і зялёным. Святочны навагодні феерверк дапоўняць музычныя кампазіцыі.