Беларускі хлеб зараз можна пастаўляць у Іарданію. Усё дзякуючы распрацоўцы навукоўцаў Нацыянальнай акадэміі навук. Сутнасць - у шокавай замарозцы і спецыяльнай абгортцы хлебабулачных вырабаў. Гэта дазваляе павялічыць тэрмін прыдатнасці да 60 дзён без ужывання кансервантаў. Дзякуючы ўкараненню ноу-хау экспарт такога хлеба ў Арменію, Іарданію, Азербайджан, Ізраіль, Расію сёлета павялічыўся ў 1,5 раза.