Непагадзь абрынулася адразу на некалькі кантынентаў. У ЗША колькасць загінуўшых ад паводак і тарнада перавысіла 40 чалавек. Больш як тысячу жыхароў эвакуіравалі праз паводку ў Вялікабрытаніі. Ад моцных паводак пацярпела і Бразілія - там увялі рэжым надзвычайнай сітуацыі. Некалькі кліматычных рэкордаў сёлета ўстанавіла і Беларусь. Учора анамальна цёплае надвор"е змянілася маразамі і снегападам. У сярэднім зараз па краіне - мінус тры градусы. З 29 снежня чакаецца ўзмацненне маразоў. Напярэдадні Новага года - да мінус 15-17 градусаў уначы, днём да мінус 8.