29.01.2016
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі фарміруе топ-100 навуковых распрацовак для ўкаранення ў рэальны сектар. Паводле слоў старшыні прэзідыума акадэміі, больш як 80% унутраных выдаткаў накіраваныя на прыкладныя даследаванні і распрацоўкі. Ужо сёлета пачнецца стварэнне новага спадарожніка дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, серыі прынцыпова новых беспілотнікаў і суперкамп"ютараў. Перад Днём навукі, які будуць адзначаць у найбліжэйшую нядзелю, на выставе ў НАН паказалі лепшыя распрацоўкі акадэміі за мінулы год.
Падзяліцца:

Вверх