Ушанаванне адбылося напярэдадні Дня беларускай навукі. У Мінску ўзнагародзілі лепшых журналістаў, якія пішуць аб дасягненнях беларускіх навукоўцаў. Дыпломы, граматы і падзякі працаўнікі СМІ атрымалі на пасяджэнні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук. Конкурс праводзіўся па чатырох намінацыях: лепшая публікацыя, тэле- і радыёсюжэт, асвятленне ў інтэрнэт-прасторы. Упершыню адзначаныя публікацыі ў навукова-папулярных выданнях.
Конкурс праводзіўся ўжо шосты раз. Традыцыйна, журналістаў узнагароджваюць напярэдадні Дня беларускай навукі.