Белавія абнаўляе парк самалётаў. Бела-васільковы "Боінг-737" у новай ліўрэі сустракалі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Новы боінг будзе выконваць рэгулярныя і чартарныя рэйсы па ўсіх напрамках і ствараць сучасны імідж краіне. Усяго Белавія закуплівае тры новыя боінгі. У іх высокі ўзровень надзейнасці і нізкае спажыванне паліва. Ёмістасць - 189 пасажыраў, максімальная хуткасць - да 851 кіламетра за гадзіну. Над дызайнам афармлення сумесна з беларусамі працавалі два амерыканскія агенцтвы, на распрацоўку спатрэбілася паўтара года. У новым васільковым афармленні з часам будзе ўвесь парк авіякампаніі. Зменіцца інтэр"ер унутры самалётаў, форма экіпажаў, офісы кампаніі і афіцыйны сайт авіяперавозчыка.