27.07.2016
Нацыянальны аэрапорт Мінск могуць назваць імем Францыска Скарыны, а самалёты - у гонар выдатных дзеячаў мастацтваў. Міністэрства культуры ўжо накіравала звароты ў адпаведныя дзяржструктуры. Такая ідэя нарадзілася некалькі гадоў таму, але ажыццявіць задуманае ў Год культуры было б сімвалічна, адзначылі ў ведамстве. Яшчэ большы сімвалізм гэтаму кроку надасць надыходзячы юбілей беларускага кнігадрукавання ў 2017. Святкаванні 500-годдзя выдання Францыскам Скарынам псалтыры пройдуць у шматлікіх краінах, у тым ліку па лініі ЮНЕСКА. У свеце шматлікія аэрапорты названыя ў гонар вядомых дзеячаў. У Варшаве, напрыклад, - Шапена, у Будапешце - Ліста.
Падзяліцца:

Вверх