02.05.2016
Нацыянальнае агенцтва па турызме аб"яўляе конкурс лепшых фатаграфій Беларусі, зробленых у розныя поры года. Пераможцаў вызначаць у намінацыях: "Вясновая Беларусь", "Вясна ў горадзе", "Беларусь летам", "Восеньская Беларусь", "Зіма ў Беларусі". Лепшыя фатаграфіі будуць выкарыстоўвацца пры вырабе сувенірнай прадукцыі і паштовак, якія рэкламуюць нашу краіну на міжнародных выставах і іншых прэзентацыях. Мэта конкурсу - прасоўванне турыстычнага патэнцыялу краіны. Паўдзельнічаць у ім могуць як прафесійныя фатографы, так і аматары.
Падзяліцца:

Вверх