Працэс беатыфікацыі Эдварда Вайніловіча афіцыйна пачаўся напярэдадні ў Мінску. Урачыстая цырымонія прайшла ў Чырвоным касцёле з удзелам мітрапаліта Мінска-Магілёўскага архіепіскапа Тадэвуша Кандрусевіча. Вернікам аб"явілі адпаведны дэкрэт прэфекта Кангрэгацыі па кананізацыі святых, зачыталі кароткую біяграфію дзеяча. Нагадаем, беларус увайшоў у гісторыю як палітычны, грамадскі дзеяч і заснавальнік Чырвонага касцёла. Беатыфікацыя - гэта першая прыступка на шляху да кананізацыі. Упершыню ўсе справы прадстаўнікі Ватыкана вядуць у нашай краіне.