30.06.2016
Сёння на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў дэпутаты разгледзяць чатыры законапраекты. У першым чытанні будуць разгледжаныя папраўкі ў некаторыя законы аб працоўных адносінах, Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы, а таксама ў закон аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі. У другім чытанні плануецца разгледзець папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Сёння ж адбудзецца сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Перад парламентарыямі з дакладам аб працы прамысловага і паліўна-энергетычнага комплексаў краіны выступіць віцэ-прэм"ер Уладзімір Сямашка.
Падзяліцца:

Вверх