На гэтым тыдні ўступіць у сілу ўказ Прэзідэнта Беларусі, які дазваляе бязвізавае знаходжанне турыстаў да пяці сутак у парку "Аўгустоўскі канал" і прылеглых да яго тэрыторыях. Такая магчымасць прадугледжана для замежных грамадзян, якія перасякаюць мяжу Беларусі з Польшчай і Літвой у пунктах пропуску Лясная, Брузгі і Прывалка. Як чакаецца, бязвізавы рэжым на Аўгустоўскім канале павялічыць паток турыстаў і дазволіць прыцягнуць дадатковыя інвестыцыі. Нагадаем, раней трохдзённы бязвізавы рэжым устаноўлены ў Белавежскай пушчы.