Беларускі парламент рыхтуецца да вясновай сесіі. На парадак дня ўнесена 40 законапраектаў. У цэнтры ўвагі - праграма працы ўрада на найбліжэйшыя 5 гадоў. У ёй закранаюцца пытанні перакрыжаванага субсідавання і стварэння працоўных месцаў. Меры, прапанаваныя Саўмінам, дапамогуць рэальнаму сектару ўздыхнуць больш свабодна.
Дэпутаты працягнуць актыўна прасоўваць эканамічныя інтарэсы Беларусі на міжнародным узроўні. Запланаваныя візіты ў Індыю, Латвію, Сербію. У нас чакаюць дэлегацыі з Балгарыі, Чэхіі, Пакістана, Японіі. 9-я сесія Палаты прадстаўнікоў адкрыецца ў панядзелак і стане заключнай для цяперашняга склікання.