Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёння разглядаюць шэраг новых законапраектаў. На парадку дня сесіі 9 пытанняў. Плануецца, што дэпутаты адобраць папраўкі па пытаннях архітэктурнай, горадабудаўнічай дзейнасці. Таксама дэпутатам трэба будзе разгледзець дэкрэт Прэзідэнта № 7 "Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты)". У першым чытанні адобраны праект Кодэкса аб культуры, таксама дэпутаты ўнеслі папраўкі ў законы аб вымушанай міграцыі. У прыватнасці, у Беларусі з"явіцца адзіная працэдура падачы хадайніцтва аб атрыманні статусу бежанца, дадатковай абароны або прытулку.