Сёння ў Мінску на сваё першае пасяджэнне збярэцца Палата прадстаўнікоў шостага склікання. На парадку дня арганізацыйныя пытанні: выбары кіраўніцтва ніжняй палаты парламента і зацвярджэнне колькасці пастаянных камісій. Дарэчы, адкрые першае пасяджэнне старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Народным выбраннікам уручаць дэпутацкія пасведчанні. Нагадаем, чарговыя выбары ў Палату прадстаўнікоў прайшлі 11 верасня. Са 110-ці дэпутатаў 27 перавыбраныя на новы тэрмін. А ўжо заўтра першае пасяджэнне восеньскай сесіі правядзе і верхняя палата парламента - Савет Рэспублікі шостага склікання.