15.01.2016
Беларускае адзенне выклікала ажыятаж у кітайскіх модніц. Беларускія дызайнеры пакараюць Азію. У Кітаі, у рамках пятага сезона Міжнароднага тыдня моды, упершыню прайшоў паказ калекцыі беларускага мадэльера. У аснове - аўтамабільная тэматыка: нумары і маторы, а гарлавіны і краі вырабаў нагадваюць акружнасць руля. Раней гэтыя мадэлі заваявалі подыумы Мілана і Нью-Ёрка, а зараз выклікалі ажыятаж у модніц Паднябеснай. Выхад беларускага брэнда на кітайскі рынак стаў магчымым, дзякуючы супрацоўніцтву Belarus Fashion Week і Тыдня моды ў Харбіне. Адзначым, што на Тыдні высокай моды ў Кітаі прапанаваныя працы больш як 80 вядомых дызайнераў з 20 краін.
Падзяліцца:

Вверх