У Навалукомлі стартаваў другі этап міжнародных вучэнняў сілавікоў СНД. Пасля афіцыйнага адкрыцця ўдзельнікі манеўраў усклалі кветкі да абеліска воінам Вялікай Айчыннай. Нагадаем, першы этап манеўраў фінішаваў некалькі дзён таму. Ён праходзіў на тэрыторыі адразу пяці краін: Расіі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і Беларусі. Тады спецслужбы спынілі камп"ютарныя атакі ўмоўнага праціўніка, не дазволіўшы зламыснікам дэстабілізаваць працу найважнейшых прамысловых прадпрыемстваў і транспартных вузлоў. Сёння пачынаецца актыўная фаза. Паводле легенды, экстрэмісты, якія захапілі Лукомльскую ГРЭС, паспрабуюць узарваць электрастанцыю.