У Беларусі развіваецца прамысловы турызм. Адзін з лідараў па рэалізацыі гэтага кірунку БелАЗ. З ліпеня прадпрыемства наведалі каля 2 тысяч гасцей з 11 краін. Турыстаў аб"ядноўвае жаданне адкрыць для сябе сучасныя тэхналогіі і ўбачыць самы вялікі ў свеце кар"ерны самазвал, занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса, СНД і Еўропы. Асаблівай цікавасцю ў турыстаў карыстаецца праезд на 130-тонавым кар"ерным самазвале.