11.01.2016
Сіноптыкі і ДАІ заклікаюць быць уважлівымі на дарогах.
Сіноптыкі папярэджваюць аб неспрыяльных умовах. На Беларусь рухаецца моцны цыклон. У пачатку тыдня чакаюцца моцныя снегапады, парывісты вецер і галалёд. Прычым умовы надвор"я на поўначы і поўдні краіны будуць адрознівацца. Так, жыхароў Прыдзвіння чакаюць завеі і снежныя намеці, па акваторыі Прыпяці сярод найбольш небяспечных метэаралагічных з"яў завуць туман і галалёд. Тэмпература на працягу ўсяго тыдня будзе няўстойлівай.
Толькі ў Мінску штосутачна на ўборку снегу выходзяць 600 адзінак спецтэхнікі. Сіноптыкі і ДАІ заклікаюць беларусаў быць уважлівымі і асцярожнымі на дарогах.
Падзяліцца:

Вверх