01.11.2016
На Беларусь насоўваецца цыклон Gisi. У краіне на заўтра аб"яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Цыклон прынясе моцныя ападкі і шквалісты вецер. Уначы ў заходніх і цэнтральных раёнах, а днём па ўсходзе чакаюцца снег і дождж. Пагоршыцца сітуацыя на дарогах. Беларускія сіноптыкі прагназуюць узмацненне ветру і паніжэнне тэмпературы. Такое надвор"е захаваецца да выхадных.
Падзяліцца:

Вверх