Дэлегаты V Усебеларускага народнага сходу ад моладзі, а таксама школьнікі і студэнты сустракалі ў Віцебску музей-аўтобус "Кветкі вялікай Перамогі". Паўночны рэгіён стаў першым, куды прыбыла перасоўная экспазіцыя, арганізаваная сталічнымі музеямі, актывістамі БРСМ і Федэрацыі прафсаюзаў. На выставе - экспанаты, якія расказваюць аб мірным развіцці Беларусі і аб гераічнай барацьбе нашага народа з нямецкімі захопнікамі. Уваход у музей свабодны, а да экспанатаў можна дакранацца, фатаграфавацца з імі і нават прымераць.
Адкрыццё перасоўнай экспазіцыі паклала пачатак новаму праекту "Дыялог пакаленняў". Сёння ў Мінску актывісты БРСМ, дэлегаты V Усебеларускага народнага сходу і прадстаўнікі ўлады абмяркуюць пытанні моладзевай палітыкі і патрыятычнага выхавання.