09.09.2016
У Беларусі працягваецца парламенцкая кампанія. Назіранне за ходам выбараў пачынае маніторынгавая місія Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Дэлегацыя ПАСЕ будзе знаходзіцца ў краіне да 12 верасня. Тым часам, па краіне праходзіць датэрміновае галасаванне. За тры дні на ўчасткі прыйшлі амаль 17% выбаршчыкаў ад агульнага ліку тых, хто ўключаны ў спісы. Акрамя таго, каля 16% выбаршчыкаў ужо прагаласавалі за межамі Беларусі. Датэрміновае галасаванне прадоўжыцца да вечара суботы. Прыняць удзел у ім могуць тыя, хто ў асноўны дзень галасавання будзе адсутнічаць па месцы жыхарства.
Падзяліцца:

Вверх