А. Лукашэнка: У Беларусі развіццё прафадукацыі - адзін з прыярытэтаў дзяржпалітыкі.
Лепшыя маладыя рабочыя, навучэнцы і студэнты прадэманструюць свае навыкі на конкурсе прафесійнага майстэрства WorldSkills Belarus. Ён адкрыецца сёння ў Мінску. Каля 300 удзельнікаў фіналу - пераможцы рэгіянальных адбораў. Свае ўменні яны пакажуць у 33-х прафесіях. Гэта прамысловыя спецыяльнасці, будаўніцтва, паслугі, IT і транспарт. Па выніках конкурсу будзе сфарміраваная зборная, якая прадставіць Беларусь на міжнародным чэмпіянаце WorldSkills у Абу-Дабі.
Прывітанне ўдзельнікам конкурсу накіраваў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка адзначыў: у Беларусі развіццё прафесійнай адукацыі - адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі.