16.05.2016
Распрацоўкі маладых навукоўцаў укараняюцца ў розных сферах.
Ноу-хау ад беларускіх студэнтаў. У Віцебскім тэхналагічным універсітэце стварылі новы перавязачны матэрыял для ветэрынарыі. Ён паскарае працэс гаення ран і апёкаў мінімум на пяць дзён. Інавацыйную распрацоўку ўжо ахрысцілі біяскурай. У яе аснове - нанавалокны. Такая сурвэтка зрастаецца са скурай жывёліны, абараняючы паверхню раны ад мікробаў і спрыяючы росту клетак.
Распрацоўкі навукоўцаў Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта ўкараняюцца ў розных сферах. Гэта вогнетрывалыя касцюмы для пажарнікаў, джынсавая тканіна з беларускага льна і сапраўдныя слуцкія паясы. Зараз у працы яшчэ адзін перспектыўны праект - ачыстка паветра ад бактэрый і шкодных лятучых рэчываў. Тэхналогію можна выкарыстоўваць у бальніцах, прамысловых цэхах, сховішчах для агародніны.
Падзяліцца:

Вверх