Магілёўская вобласць прызнаная лепшым рэгіёнам для вядзення бізнесу. Вынікі года падвялі ў Беларускай канфедэрацыі прадпрымальніцтва. Там улічвалі колькасць рэалізаваных інвестпраектаў, а таксама ўмовы, створаныя для прыцягнення інвестыцый. Галоўную ролю ў гэтым адыграў і ўказ Прэзідэнта аб развіцці паўднёва-ўсходніх раёнаў Магілёўскай вобласці. Ён прадугледжвае дадатковыя прэферэнцыі тым, хто адкрывае сваю справу. Зараз у рэгіёне рэалізуецца адразу некалькі буйных інвестпраектаў у альтэрнатыўнай энергетыцы і дрэваапрацоўцы. Вобласць зацікаўленая ў перапрацоўцы адходаў другаснай сыравіны, бытавога і прамысловага смецця, а таксама ў будаўніцтве школ, бальніц і аквапарка.