22.02.2016
У Жыткавічах пасля рэканструкцыі адкрыўся абноўлены басейн. Зараз тут могуць займацца адначасова 60 чалавек. Гэта і выхаванцы мясцовай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, і проста аматары плавання. Праведзены капітальны рамонт, цалкам пераабсталяваная сістэма вентыляцыі, усталяваная новая сістэма хімічнай водападрыхтоўкі басейна. Усяго на рэканструкцыю выдаткавана 23,5 мільярда рублёў. Грошы вылучаліся па дзяржаўнай праграме развіцця Прыпяцкага Палесся.
Падзяліцца:

Вверх