Першы этап маштабнага праекта па абнаўленні ўсёй тэлекамунікацыйнай інфраструктуры - на змену сеткі трэцяга пакалення ў Беларусь прыходзіць фармат 4G. Галоўная перавага новага віду сувязі - хуткасць перадачы інфармацыі. HD-відэа загружаецца за 30 секунд, карцінка і музыка пампуюцца за 1 секунду. Магчымасці 4G - гэта мабільныя канферэнцыі і шматканальныя тэлетрансляцыі высокай выразнасці. З сённяшняга дня адзін з мабільных аператараў ужо падае паслугі на базе новай сеткі. Астатнія падключаць паслугу ў найбліжэйшай будучыні.