08.04.2016
У Гродне прайшла навуковая канферэнцыя кардыёлагаў. Тут абмяркоўваліся прычыны, па якіх захворванні сэрца ва ўсім свеце маладзеюць. Штогод у Беларусі перасаджваюць прыкладна 40 сэрцаў, у тым ліку і замежным грамадзянам. А колькасць дыягнастычных і лячэбных кардыялагічных аперацый вядзе лік на дзясяткі тысяч. Таксама эксперты падкрэслілі неацэнны ўклад беларускіх кардыёлагаў у развіццё міжнароднай медыцынскай навукі.
Падзяліцца:

Вверх