Вайскоўцы адпрацуюць пытанні ўзаемадзеяння пры выкананні міратворчых задач. У Беларусі ідзе падрыхтоўка да правядзення вучэнняў міратворцаў краін АДКБ "Непарушнае братэрства - 2016". Напярэдадні на аэрадроме ў Баранавічах сустрэлі кантынгент з Расіі. Таксама ў вучэнні прымуць удзел міратворцы з Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана. Партнёры па АДКБ адпрацуюць пытанні ўзаемадзеяння пры выкананні міратворчых задач. Акрамя ваенных падраздзяленняў, у вучэнні будуць задзейнічаныя і беспілотныя лятальныя апараты. "Непарушнае братэрства" стартуе 23 жніўня на Абуз-Лясноўскім палігоне ў Брэсцкай вобласці.