Міністэрства аховы здароўя заклікае ўсіх, хто збіраецца наведаць краіны, абхопленыя вірусам Зіка, прымаць неабходныя меры засцярогі і запасціся сродкамі ад камароў. Распаўсюджванне ліхаманкі ў Беларусі немагчыма, аднак ёсць рызыка завозу захворвання. Аб гэтым заявіў Міністр аховы здароўя Васіль Жарко. Ён запэўніў, што беларускія ўрачы гатовыя аказаць неабходную дапамогу. Што датычыцца сітуацыі з грыпам і ВРЗ, Васіль Жарко адзначыў, што ў Беларусі не было эпідэміі, адзначаўся толькі сезонны ўсплёск захворвання. Пазбегнуць масавых хвароб дапамагла вакцынацыя, усяго па краіне было прышчэплена парадку 42% грамадзян.