Мінск выбраны сталіцай пленарнага пасяджэння Савета канферэнцый каталіцкіх епіскапаў Еўропы. Яно пройдзе ў верасні будучага года. Беларускую сталіцу наведаюць больш як 40 кардыналаў і епіскапаў з усіх краін Еўропы, у тым ліку з Ватыкана. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч назваў гэта знакам вялікай павагі, гонару і прэстыжу для царквы ў Беларусі і для краіны ў цэлым.