16.11.2016
Мінск упершыню трапіў у топ-20 самых спартыўных гарадоў, адначасова падняўшыся на 32 пазіцыі - да 19-га радка рэйтынгу. Пры яго стварэнні ўлічваліся звесткі больш чым 600 гарадоў, якія прымалі ці плануюць правесці значныя спартыўныя мерапрыемствы. Мінск сваім поспехам шмат у чым абавязаны паспяховаму правядзенню 45-й Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, на якой было прынята рашэнне аб правядзенні ў беларускай сталіцы другіх Еўрапейскіх гульняў. Статус самага спартыўнага горада ў свеце ўжо пяць гадоў захоўвае Лондан.
Падзяліцца:

Вверх