28.06.2016
На пражыванне расіяне трацяць у Мінску ў сярэднім 2,5 тыс. расійскіх рублёў за суткі.

Мінск - у тройцы самых папулярных у расійскіх турыстаў гарадоў для паездак на летнія выхадныя. Такія звесткі публікуюць сістэмы пошуку гатэляў. 5 самых папулярных замежных гарадоў гэтым летам - Прага, Мінск, Баку, Тбілісі і Ерэван. Сталіца Беларусі - найбольш эканамічная па выдатках на пражыванне. У сярэднім расіяне трацяць тут 2,5 тысячы расійскіх рублёў за суткі. Даражэй за ўсё абыдуцца выхадныя ў Лондане (больш за 10 тыс.).
Рэйтынг заснаваны на даных пошуку і броняў гатэляў для пражывання з суботы на нядзелю за перыяд з 1 чэрвеня па 31 жніўня.
Падзяліцца:

Вверх