20.04.2016
Мінск у наступным годзе стане пляцоўкай для нарады бакоў Канвенцыі аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Аб гэтым на форуме "Атамэкспа" паведаміла намеснік міністра прыроды Ія Малкіна. Беларусь далучылася да канвенцыі 10 гадоў таму. І павінна абмяркоўваць уздзеянне на навакольнае асяроддзе буйных праектаў не толькі ўнутры краіны, але і з суседзямі.
Спецыяльна да нарады канвенцыі плануецца арганізаваць выставу фатаграфій - гэта краявіды прыроды Астравецкага раёна. Ідэяй паслужыла прэзентацыя работ венгерскага фатографа Вінцэ Балінта "Прырода вакол АЭС". 40 здымкаў зробленыя ў непасрэднай блізкасці ад 10 расійскіх атамных станцый і даказвае, што АЭС не аказваюць уздзеяння на навакольнае асяроддзе.
Падзяліцца:

Вверх