29.03.2016
Мінск упершыню далучыцца да сусветнага руху "Запалі сінім". 2 красавіка неба над беларускай сталіцай афарбуецца ў сіні колер. Акцыя прымеркаваная да Сусветнага дня інфармавання аб праблеме аўтызму. Кожнае 68-е дзіця ў Беларусі пакутуе ад гэтай хваробы. Каб прадэманстраваць магчымасці ўцягвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў грамадства, у Мінску адбудзецца паказальны прабег з удзелам інвалідаў і здаровых людзей. Сусветны дзень інфармавання аб праблеме аўтызму сёлета будуць адзначаць больш чым у 600 гарадах свету.
Падзяліцца:

Вверх