05.09.2016
Мінск адзначыў 949-ы дзень нараджэння. Святочныя мерапрыемствы прайшлі ва ўсіх раёнах горада, але сімпатыі гледачоў, падобна, заваявала праграма "Рыцарства ва ўсе часы". У даступнай форме былі паказаныя адразу 10 стагоддзяў беларускай гісторыі. Гасцей свята пазнаёмілі з сярэднявечнымі танцамі і навучалі фехтаванню і стральбе з лука. Дзеці маглі ўступіць у атрад Робін Гудаў і прыняць удзел у дуэлі лучнікаў. Дарослыя зладзілі баі на мяккіх мячах.
Падзяліцца:

Вверх