21.06.2016
Мінск рыхтуецца да святкавання Дня Незалежнасці. Маштабныя трэніроўкі з тысячамі вайскоўцаў праходзяць штотыдзень, акрамя таго, задзейнічаныя ва ўрачыстасцях працуюць над нюансамі ў сваіх воінскіх часцях. Рота ганаровай варты штодня чаканіць крок і ўдасканальвае выпраўку. Сёння ва Уруччы пройдзе чарговая гарнізонная трэніроўка пешай калоны і ганаровай варты. Генеральныя рэпетыцыі пройдуць 25 і 28 чэрвеня ля стэлы "Мінск - горад-герой".
Падзяліцца:

Вверх