25.11.2015
У супрацоўніцтве Беларусі і Расіі ў сферы адукацыі адзначаецца станоўчая дынаміка па ўсіх кірунках. У Маскве на сумесным пасяджэнні калегій міністэрстваў адукацыі дзвюх краін падвялі вынікі працы за год. Ключавым пытаннем стала развіццё агульнай адукацыйнай прасторы Беларусі і Расіі. Акрамя таго, вызначаныя перспектывы сумеснай працы ў іншых сферах. Гэта моладзевая палітыка і навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. Па выніках сустрэчы падпісаны выніковыя пратаколы.
Падзяліцца:

Вверх