У Міністэрстве замежных спраў Беларусі сёння пройдзе сустрэча з кіраўнікамі прадстаўніцтваў арганізацый у сістэме ААН. Удзельнікі перамоў плануюць падвесці вынікі ўзаемадзеяння сёлета і абмеркаваць перспектыўныя кірункі сумеснай працы.
У сустрэчы прымуць удзел міністр Уладзімір Макей, а таксама кіраўнікі прадстаўніцтваў арганізацый і агенцтваў сістэмы ААН у Беларусі. Сярод іх - Праграма развіцця, ЮНІСЕФ, Сусветная арганізацыя аховы здароўя і многія іншыя.