08.08.2016
Міністэрства спорту і турызму падлічыць сумы расходаў падарожнікаў і гасцей у Беларусі. Даныя па расходах на жыллё, пакупкі і забавы дапамогуць вызначыць уклад гэтай сферы ў эканоміку. Даследаванне праводзіцца ўпершыню, да гэтага часу аб"ектыўнай ацэнкі галіны не было. У Міністэрстве спорту і турызму таксама вырашылі дакладна высветліць, чаго не хапае турыстам, і зараз праводзяць апытанні сярод пастаяльцаў 75 гасцініц па ўсёй краіне. З пачатку года Беларусь наведалі ўжо амаль 2 млн чалавек.
Падзяліцца:

Вверх